Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 14 чалавек. Расказваем пра іх


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычнымі зьняволенымі яшчэ 14 чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна».

Адпаведны статус атрымалі:

Віктар Мелехаў — прыгавораны да 2,5 года пазбаўленьня волі паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў і псыхатропных рэчываў) Крымінальнага кодэксу;

Ірына Санкоўская — прыгавораная да 1,5 года зьняволеньня паводле арт. 368 (абраза прэзыдэнта), 369, 370 (зьдзек над дзяржаўнымі сымбалямі) КК;

Юрый Шчарбак — прыгавораны да 1,5 года пазбаўленьня волі паводле арт. 367 (паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта), арт. 368 КК;

Уладзімер Лук’янчук — прыгавораны да 1 года пазбаўленьня волі паводле арт. 368 КК;

Аляксандар Масевіч — прыгавораны да пазбаўленьня волі (тэрмін невядомы) паводле арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацбясьпецы Беларусі), 361-4 (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці), арт. 367, 368 КК;

Павел Нядзелін — прыгавораны да пазбаўленьня волі (тэрмін невядомы) паводле арт. 368, 369, 391 (абраза судзьдзі) КК;

Андрэй Алешчык — асуджаны да пазбаўленьня волі (тэрмін невядомы) паводле арт. 367, 368 КК;

Максім Кронда — прыгавораны да пазбаўленьня волі (тэрмін невядомы) паводле арт. 368 КК;

Павел Пашукевіч — прыгавораны да пазбаўленьня волі (тэрмін невядомы) паводле арт. 367 КК;

Уладзімір Гусеў — прыгавораны да 2 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 369 КК;

Дзьмітрый Казакоў — прыгавораны да абмежаваньня волі (тэрмін невядомы) з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт 368, 369 КК;

Ільля Курапаткін — прыгавораны да абмежаваньня волі (тэрмін невядомы) з накіраваньнем у ПУАТ паводле арт. 368 КК;

Ганна Стражэвіч — узятая пад варту паводле арт. 368, 369 КК;

Юрый Альховік — узяты пад варту паводле арт. 361 КК.

Праваабаронцы заклікалі «неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны».

Акрамя «Вясны», заяву падпісалі Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Офіс па правах людзей з інваліднасьцю, «Прававая ініцыятыва», Human Constanta, Lawtrend.

Цяпер у Беларусі 1455 палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG