Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наша ніва»: Былы пракурор Сафараў і яго жонка выйшлі на волю пасьля 10 дзён у СІЗА


Былы пракурор, палкоўнік юстыцыі Эльдар Сафараў, яго жонка — адвакатка Юлія Станкевіч
Былы пракурор, палкоўнік юстыцыі Эльдар Сафараў, яго жонка — адвакатка Юлія Станкевіч

Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», затрыманьне адбылося на мінулым тыдні — ім інкрымінаваны «народны» артыкул 342 Крымінальнага кодэксу.

Як стала вядома «Нашай ніве», былы пракурор Эльдар Сафараў і ягоная жонка, адвакатка Юлія Станкевіч, выйшлі на волю пасьля 10 дзён у сьледчым ізалятары. Іх прававы статус застаецца невядомым.

«Вясна» паведамляла, што на мінулым тыдні была затрыманая сямейная пара юрыстаў Эльдар Сафараў і Юлія Станкевіч. Інкрымінавалі ім артыкул 342 Крымінальнага кодэксу: арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх, караецца штрафам, або арыштам, або абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленьнем волі на той жа тэрмін.

Праваабаронцы прызналі іх палітзьняволенымі.

Эльдар Сафараў, палкоўнік юстыцыі, у 2020-м дэманстратыўна сышоў з пасады начальніка аддзела падтрымкі дзяржабвінавачваньня Генпракуратуры, пацьвердзіўшы, што сыход быў па палітычных матывах.

Эльдар Сафараў вядомы сваёй працай на шэрагу гучных судовых працэсах. У 2010 годзе ён быў пракурорам на судовым працэсе па палітычна матываванай справе прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча.

Эльдар Сафараў зьлева. 2015 год.
Эльдар Сафараў зьлева. 2015 год.

Сафараў сышоў з пракуратуры восеньню 2020-га. У камэнтары журналістам ён тады сказаў:

«Так, мой сыход зьвязаны з падзеямі лета і восені. Але ў сыстэме застаецца шмат выдатных людзей, і кіраўнікоў, і падначаленых, таму гэтым камэнтаром я і абмяжуюся — не хачу супрацьпастаўляць сябе ім, не хачу, каб хоць адно слова было выкарыстана супраць іх».

Эльдар Сафараў і Юлія Станкевіч 23 сьнежня былі прызнаныя палітзьняволенымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG