Як адзначыў сам рэпэр у камэнтары Свабобзе, новая песьня — «падарунак для беларусаў на Каляды».
«Не Заўжды» — кранальная і аптымістычная песьня пра вяртаньне дадому, актуальная для сотняў тысяч беларускіх эмігрантаў, якія на хвалі рэпрэсіяў у Беларусі апошніх гадоў вымушана зьехалі за мяжу.
У кліпе, сярод іншых, зьняліся зорныя акторы Купалаўскага тэатру Зоя Белахвосьцік, Алег Гарбуз і Валянціна Гарцуева.
Песьня ўжо даступная на ўсіх папулярных лічбавых пляцоўках (па спасылцы). Яна пачынаецца такімі радкамі:
«Я сустракаў Каляды ў адзіноце,
Усе па сем’ях, а я ў самоце.
Не пажадаў такога б я нікому,
Мы неўзабаве вернемся дадому.
Не заўжды будзе цемра, браце,
Прыйдзе дзень, і пабачыш маці.
Проста вер, гэты дзень настане,
Проста мы прыйдзем на сьвітаньні...»