Войны, уцекачы, палітвязьні: 2023 год у фатаздымках
Якім быў 2023 год у аб'ектывах сусьветных фотарэпартэраў? Вайна ва Ўкраіне, напад ХАМАСу на Ізраіль, суды над палітвязьнямі ў Беларусі і закрытыя межы. Сёлета больш за 117 мільёнаў чалавек вымушана пакінулі свае дамы, паводле дадзеных ААН.

1
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, які зьяўляецца сузаснавальнікам праваабарончай групы «Вясна», і ягоныя калегі Валянцін Стэфановіч і Ўладзімер Лабковіч падчас судовага паседжаньня ў Менску. Ім прысудзілі ад 7 да 12 гадоў пазбаўленьня волі нібыта за фінансаваньне пратэстаў у 2020-м годзе. 5 студзеня 2023

2
Сёлета Вільня адсьвяткавала свой 700-гадовы юбілей. 25 лютага 2023

3
Аляксандар Лукашэнка падчас свайго візыту ў Зымбабвэ. Лукашэнка ўвесь 2023 год намагаўся наладзіць кантакт з краінамі Афрыкі, Кітаем, а таксама краінамі СНД. 30 студзеня 2023

4
Прадстаўнікі руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк, Зьміцер Шчыгельскі і Павал Вусаў падчас наведваньня вызваленага ўкраінскага горада Бахмут. 30 студзеня 2023. Фота палка Каліноўскага

5
Былы палітвязень, блогер Аляксандар Кабанаў паказвае свае рукі ў шнарах пасьля вызваленьня з турмы і выезду ў Літву. 31 студзеня 2023

6
Першыя сэкунды пасьля закрыцьця чарговага польскага памежнага пункту на мяжы зь Беларусьсю. Гэта адбылося адразу пасьля абвяшчэньня прысуду беларускаму журналісту Анджэю Пачобуту. Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў тады, што прычынай такога рашэньня зьяўляецца «рост напружанасьці ў адносінах зь Беларусьсю», якая «грае крамлёўскую музыку». 10 лютага 2023

7
Мясцовыя жыхары ў чаканьні вестак аб сваіх сваяках у Хатаі на мяжы Турэччыны і Сырыі пасьля землятрусу магнітудай 7,8 бала. Колькасьць загінулых ад землятрусу склала каля 40 000 чалавек. 14 лютага 2023

8
Беларускі нацыянальны сьцяг на тэрыторыі ўкраінскай памежнай заставы. Від з пункту пропуску «Боскае» ў Берасьцейскай вобласьці.15 лютага 2023

9
Уладзімір Пуцін выходзіць на сцэну, каб выступіць з прамовай падчас мітынгу-канцэрту, прысьвечанага расейскаму Дню абаронцаў Айчыны, на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве. Тады ж журналісты выданьня «Важные истории» даведаліся, што сярод тых, каго выводзілі ў той дзень на сцэну, былі і 15-гадовая Ганна Навуменка і яе малодшая сястра Караліна. Маці дзяўчатак загінула падчас абстрэлу Марыюпалю расейскімі вайскоўцамі ў красавіку 2022 году. Караліна пры выступе закрывала вушы ад моцных гукаў. 22 лютага 2023

10
Украінскі сьцяг вывешаны ў Менску каля праспекта Незалежнасьці ў гадавіну пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны. 24 лютага 2023

11
Украінскі вайсковец хаваецца ў траншэі падчас абстрэлу каля гораду Бахмуту. 8 сакавіка 2023

12
Жанчына сустракае ў Кіеве сваіх дзяцей, якія былі прымусова вывезеныя Расеяй з тэрыторыі Ўкраіны, а пасьля вернутыя праз украінска-беларускую мяжу назад. 8 красавіка 2023

13
Каранацыя новага брытанскага манарха Карла III у Лёндане. 6 траўня 2023

14
Мігранты глядзяць праз загароду на польска-беларускай мяжы каля гораду Белавежы. У ліпені 2021 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што з прычыны санкцыяў Беларусь больш ня будзе стрымліваць нелегальную міграцыю ў краіны Эўразьвязу. Пасьля гэтага вялікія патокі мігрантаў, часта пад кантролем беларускіх сілавікоў, накіраваліся на мяжу з Эўразьвязам. У адказ Літва і Польшча пабудавалі сьцены на мяжы зь Беларусьсю. 28 траўня 2023

15
Акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі на Катэдральнай плошчы ў Вільні. Удзельнікі паставілі на плошчы 150 торбаў, якія выступаюць напамінам пра больш як 1500 палітвязьняў у Беларусі. У торбы (на турэмным жаргоне «кешары») палітвязьні кладуць асабістыя рэчы. Яны цягнуць іх з сабой на так званых «этапах» пры пераездах паміж турмамі. 21 траўня 2023

16
Чырвоная фарба на помніку Савецкаму салдату ў Сафіі, Баўгарыя. Помнік быў размаляваны актывістамі ў знак падтрымкі Ўкраіны ў вайне супраць Расеі. 31 траўня 2023

17
Курсанты акадэміі ВПС ЗША падчас выпускной цырымоніі з удзелам прэзыдэнта Джо Байдэна на стадыёне Falcon у Каларада-Спрынгз. 1 чэрвеня 2023

18
Затопленыя вуліцы Херсона пасля разбурэньня Кахоўскай дамбы ва Ўкраіне. 7 чэрвеня 2023

19
Супрацоўніца варшаўскага Нацыянальнага музэю разглядае адзін са слуцкіх паясоў, якія захоўваюцца ў калекцыі. Слуцкія паясы — унікальныя вырабы ручнога ткацтва ў Рэчы Паспалітай, якія сталі адным з галоўных элемэнтаў традыцыйнага мужчынскага строю шляхты ў Беларусі. Слуцкіх паясоў у Беларусі засталіся адзінкі. Сёньня яны сабраныя ў музэйных і прыватных калекцыях розных краін — сярод іншых, Беларусі, Украіны, Расеі, Літвы і Польшчы. 11 чэрвеня 2023

20
Беларуская калёна на літоўскім Маршы роўнасьці ў Вільні. Беларусы далучыліся да яго, ня толькі каб падтрымаць квір-супольнасьць, але і каб прыцягнуць увагу сьвету да парушэньня правоў чалавека ў Беларусі. Для беларусаў была выдзелена асобная калёна. Яе ўдзельнікі аформілі традыцыйную для Прайду вясёлку калючым дротам і правезьлі па цэнтральнай вуліцы Вільні ружовы аўтазак. 1 ліпеня 2023

21
Начальнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы Мінабароны генэрал-маёр Леанід Касінскі паказвае намётавы лягер у вёсцы Цэль пад Асіповічамі. Ён быў пабудаваны на загад Аляксандра Лукашэнкі для вагнэраўцаў, якіх перакінулі ў Беларусь. 7 ліпеня 2023

22
Акцыя памяці насупраць беларускай амбасады ў Вільні пасьля гібелі ў турме мастака Алеся Пушкіна. 11 ліпеня 2023

23
Сям'я ўкраінцаў перавозіць у іншую вёску рэчы са свайго дома, разбуранага падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Вёска Даўгенька, Харкаўская вобласць, Украіна, 15 ліпеня 2023

24
Двухкілямэтровая калёна тэхнікі прыехала ў лягер у вёсцы Цэль. Лягер быў пабудаваны на загад Лукашэнкі для вагнэраўцаў. Спадарожнікавы здымак. 17 ліпеня 2023

25
Марш беларусаў па Варшаве ў трэцюю гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў-2020. Варшава, Польшча. 9 жніўня 2023

26
У Швайцарыі ў крымінальным судзе ў Санкт-Галене разглядалі справу экс-байца беларускага спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня (САХР) Юрыя Гараўскага, які ў 2019 годзе публічна заявіў пра сваю датычнасьць да зьнікненьняў апазыцыйных палітыкаў у Беларусі. Швайцарскі суд не прызнаў Гараўскага вінаватым у справе аб выкраданьнях апанэнтаў Лукашэнкі. 18 верасьня 2023

27
Расейскія ваеннапалонныя стаяць у чарзе на абед у лагеры для на захадзе Ўкраіны. Цэнтар зьяўляецца апошнім месцам збору для затрыманых у іншых гарадах перад іх абменам. 19 верасьня 2023

28
Уцекачы х Нагорнага Карабаху ў кузаве грузавіка пасьля перасячэньня мяжы каля Карнідзора. Больш за 65 000 армян уцяклі з Нагорнага Карабаха ў Армэнію пасьля пасьля ваеннай апэрацыі Азэрбайджана па вяртаньні кантролю над гэтым рэгіёнам. 28 верасьня 2023

29
Ізраільскі салдат патрулюе кібуц Бээры на поўдні Ізраіля недалёка ад месца, дзе баевікі забілі 270 наведнікаў музычнага фестывалю Supernova. Тысячы людзей, як ізраільцян, так і палестынцаў, загінулі з 7 кастрычніка 2023 годзе пасьля таго, як палестынскія баевікі ХАМАС раптоўна атакавалі Ізраіль, у выніку чаго Ізраіль на наступны дзень абвесьціў вайну ХАМАС. 7 кастрычніка 2023

30
У Вільні пад муралам у гонар Алеся Бяляцкага больш за гадзіну зачытвалі імёны беларускіх палітвязьняў. 21 траўня, у Дзень салідарнасьці з палітзьняволенымі іх імёны зачытвалі прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу ЗША, Ірляндыі, Літвы, Нарвэгіі, Чэхіі, Эстоніі, Польшчы і Канады, былыя палітзьняволеныя і іх родныя, а таксама праваабаронцы. 21 траўня 2023

31
Афганцы нясуць намёт пасьля нядаўняга землятрусу ў раёне Зінда Джан, у Гераце, Афганістан. 10 кастрычніка 2023

32
Украінскі вайсковец выскоквае з лодкі на беразе Дняпра на лініі фронту пад Херсонам. Украіна. 15 кастрычніка 2023

33
Міністарка замежных спраў Нямеччыны Анналена Бэрбок (справа) віншуе лідэрку беларускай апазыцыі Сьвятлану Ціханоўскую пасьля яе выступу на зьездзе Партыі зялёных Германіі (Buendnis 90/Die Gruenen) у Карлсруэ, паўднёвая Нямеччына, 25 лістапада 2023

34
8-гадовы Раман, паранены ў выніку расейскага ракетнага ўдару па горадзе Віньніца ў цэнтры Ўкраіны ў мінулым годзе, выступае на спаборніцтвах па бальных танцах у Львове. Ягоны твар закрыты апёкавай маскай. За год пасьля раненьня хлопчык перанёс перасадку скуры і больш за 30 апэрацый. Львоў. Украіна. 2 снежня 2023

35
Нядаўна выкапаныя траншэі для ўкраінскіх вайскоўцаў каля мяжы зь Беларусьсю ў Чарнобыльскай зоне. Украіна. 14 снежня 2023