Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве пачалі дэмантаваць помнік камандзіру Чырвонай арміі Мікалаю Шчорсу


Помнік Мікалаю Шчорсу ў Кіеве, архіўнае фота
Помнік Мікалаю Шчорсу ў Кіеве, архіўнае фота

У Кіеве раніцай 9 сьнежня пачалі дэмантаваць помнік камандзіру Чырвонай арміі Мікалаю Шчорсу на бульвары Тараса Шаўчэнкі. Перад пачаткам дэмантажу з манумэнта быў зьняты ахоўны статус.

Помнік будзе захоўвацца ў Дзяржаўным музэі авіяцыі Ўкраіны імя Антонава.

  • Помнік Мікалаю Шчорсу быў устаноўлены ў 1954 годзе да 300-годзьдзя Пераяслаўскай рады, па выніках якой Украіна стала часткай Расеі. Мікалай Шчорс быў афіцэрам Рускай імпэратарскай арміі, але падчас Грамадзянскай вайны стаў камандаваць дывізіяй Чырвонай арміі. Загінуў у жніўні 1919 году ў баях супраць Галіцкай арміі Ўкраінскай Народнай Рэспублікі.
  • Пасьля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіне мяняюць назвы населеных пунктаў, вуліц, сквэраў і паркаў, а таксама прыбіраюць помнікі і мэмарыяльныя дошкі, зьвязаныя з Расеяй або Савецкім Саюзам. У сакавіку Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла закон, які забараняе даваць геаграфічным аб'ектам назвы, зьвязаныя з Расеяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG