Як паведамляе БЕЛТА, на нарадзе было заяўлена, што «стварэньне новай структуры — важны і своечасовы крок, асабліва ў пэрыяд электаральнай кампаніі, напярэдадні важных палітычных падзей у краіне. Галоўнай мэтай новага цэнтра стане палітычнае суправаджэньне дзяржаўнага курса».
«Новы цэнтар павінен быць пабудаваны на глыбокай тэарэтычнай базе і настроены на эфэктыўную дзейнасьць. Яго дасьледаваньні павінны быць нацэлены на вырашэньне актуальных задач, якія стаяць перад грамадзтвам, сфарміраваны, зыходзячы з патрэбаў нашай краіны», — сказаў старшыня Прэзыдыюму НАН Уладзімер Гусакоў.
- У дзяржаўным бюджэце на 2024 год на выбары прадугледжаныя выдаткі ў памеры каля 34 мільёнаў рублёў. У бюджэце на бягучы 2023 год на падрыхтоўку да выбараў было выдзелена больш як 4,5 мільёна рублёў.
- У 2018 годзе на выбары ў мясцовыя Саветы было выдзелена 19,2 мільёна рублёў, у 2019 годзе на правядзеньне выбараў у Палату прадстаўнікоў — 22,7 мільёна рублёў.