Сёньня ў Вільні ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі. Беларусы ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады. 31-гадовы Бандарэнка памёр 12 лістапада 2020 году ў выніку зьбіцьця ў часе і пасьля затрыманьня на «Плошчы пераменаў» у Менску.
У Вільні ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі. Фотарэпартаж
1
12 лістапада 2020 году памёр Раман Бандарэнка. Маладога чалавека напярэдадні выкралі на «плошчы Перамен» і пабілі невядомыя людзі, якія зразалі там бел-чырвона-белыя стужкі. У шпіталь Рамана завезьлі з РУУС Цэнтральнага раёну Менску з ацёкам галаўнога мозгу і шматлікімі траўмамі. Назаўтра ён памёр.
2
Каля беларускай амбасады беларусы ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі.
3
Да гэтай даты прымеркаваны Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю. Сьвятлана Ціханоўская заклікала ў гэты дзень публікаваць заявы, ладзіць імпрэзы салідарнасьці, дзяліцца навінамі зь Беларусі ў сацсетках, ахвяраваць грошы ў фонды падтрымкі палітвязьняў, а таксама палку Каліноўскага.
4
Хто менавіта забіў Рамана Бандарэнку, невядома. Аднак сярод прысутных падчас нападу 12 лістапада 2020 году на запісах з камэраў назіраньня пазналі экс-кіраўніка Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна сьвету ў тайскім боксе і кікбоксінгу Дзьмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант.
5
6
7
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Тацяна Шчытцова.
8
9
10
11
12