Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьведка распавёў падрабязнасьці пра шпіталізацыю Віктара Бабарыкі ў красавіку


Віктар Бабарыка ў лютым 2021 (зьлева) і ў чэрвені 2020 (справа). Каляж
Віктар Бабарыка ў лютым 2021 (зьлева) і ў чэрвені 2020 (справа). Каляж

Іх публікуе праваабарончы сайт «Вясна».

У ноч з 24 на 25 красавіка 2023 палітзьняволенага былога банкіра і прэтэндэнта на прэзыдэнта Беларусі Віктара Бабарыку даставілі ў гарадзкі шпіталь з наваполацкай калёніі № 1, дзе ён адбывае 14-гадовы тэрмін. Там яго пратрымалі некалькі дзён і, меркавана, вярнулі ў калёнію. Чалавек, які атрымаў зьвесткі ад відавочцы падзей, што разгортваліся ў шпіталі, распавёў праваабаронцам «Вясны» падрабязнасьці.

Паводле зьвестак відавочцы ў пераказе, Віктара Бабарыку даставілі ў хірургічнае аддзяленьне наваполацкага шпіталя моцна зьбітым. Гэта быў другі выклік хуткай дапамогі ў калёнію да Бабарыкі. Падчас першага прыезду хуткай начальнік калёніі адмовіў у шпіталізацыі. Падчас другога прыезду лекар брыгады хуткай дапамогі пераканаў у неабходнасьці шпіталізаваць Віктара Бабарыку ў стацыянар.

«У абодвух выпадках брыгады атрымалі інструкцыі ад кіраўніцтва наваполацкага шпіталя аб тым, што з пацыентам у кантакт не ўступаць, гутаркі ня весьці, не падаваць ніякіх знакаў».

Бабарыку абсьледавалі. Папярэдні дыягназ – вадкасьць у лёгкіх – не пацьвердзіўся. Траўмы на целе і галаве, паводле сьведкі, былі такімі, якія немагчыма атрымаць пры падзеньні.

«На ўсе абсьледаваньні Віктара суправаджалі канваіры. На працягу некалькіх дзён, якія Віктар Бабарыка правёў у хірургічным аддзяленьні, ён знаходзіўся ў палаце для зьняволеных з закратаванымі вокнамі і пад пастаянным кантролем канваіраў, якія сачылі за ўсімі дзеяньнямі мэдпэрсаналу, спыняючы любую магчымасьць перадачы якой-небудзь інфармацыі».

Родным і блізкім не паведамлялі пра яго месцазнаходжаньне і стан здароўя.

Праз тры-чатыры дні людзі ў пагонах павезьлі Бабарыку ў невядомым кірунку. Пазьней у СМІ зьявілася інфармацыя, што яго вярнулі ў калёнію і зьмясьцілі ў ПКТ.

  • Віктара Бабарыку затрымалі 18 чэрвеня 2020 году разам з сынам Эдуардам, калі яны накіроўваліся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў. 6 ліпеня 2021 году палітзьняволенага экс-банкіра засудзілі да 14 гадоў калёніі. Праз два гады да васьмі гадоў калёніі засудзілі і сына. 9 лістапада Віктар Бабарыка сустрэў сваё 60-годзьдзе ў зьняволеньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG