Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 5 лістапада: затрымалі брата палітоляга Карбалевіча; зноў адправілі на «содні» бацьку Мікіты Залатарова


Міхаіл Лапуноў
Міхаіл Лапуноў

У Беларусі і на выходных адбываюцца рэпрэсіі. На гэта раз удару зазнала Гомельшчына. Ціснуць на сваякоў.

Затрыманьне брата палітоляга Карбалевіча

Супрацоўнікі САХР зь Менску з пачаткам так званых «антытэрарыстычных» вучэньняў праехаліся па Рэчыцкім раёне. Там затрымалі брата палітоляга Валера Карбалевіча разам з жонкай, піша «Гомельская Вясна».

Алега Карбалевіча з жонкай прымушалі запісаць «пакаяннае» відэа, але сям’я не згадзілася. Пасьля іх забралі ў ІЧУ, пратрымалі 72 гадзіны, але асудзіць не пасьпелі, бо затрыманых у той дзень было шмат.

Вядома, што сямейству выдалі позвы ў суд на 10 лістапада. У жонкі забралі тэлефон: там у акаўнце ў «Аднаклясьніках» знайшліся падпіскі на «Радыё Свабода».

Чарговыя «содні» бацьку Мікіты Залатарова

Таксама перад выходнымі на чарговыя 15 содняў асудзілі бацьку аднаго з самых маладых палітвязьняў Беларусі Мікіты ЗалатароваМіхаіла Лапунова. Яго абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкай прадукцыі».

Гэта ўжо шосты 15-суткавы арышт запар.

Агулам мужчына правядзе за кратамі ня менш за 90 содняў — тры месяцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG