Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку землятрусу ў Нэпале загінулі сама меней 128 чалавек


Пасьля землятрусу ў Нэпале, 4 лістапада 2023 году
Пасьля землятрусу ў Нэпале, 4 лістапада 2023 году

Землятрус на паўночным захадзе Нэпалу забраў жыцьці сама меней 128 чалавек, яшчэ сотні атрымалі раненьні. Выратавальная апэрацыя працягваецца, паведамляе агенцтва AP.

Нацыянальны цэнтар маніторынгу і дасьледаваньня землятрусаў Нэпалу паведаміў, што эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся прыкладна ў 400 кілямэтрах ад сталіцы краіны — Катманду. Паводле папярэдніх зьвестак цэнтру, ён меў магнітуду 6,4. Геалягічная служба ЗША ацаніла яе ў 5,6, піша Reuters.

У выніку землятрусу сувязь з многімі населенымі пунктамі была перапыненая. У гарах сышлі апоўзьні, перакрыўшы дарогі і сьцежкі. Да выратавальнай апэрацыі прыцягнулі верталёты. Суседняя Індыя, у сталіцы якой таксама адчуваўся землятрус, ужо прапанавала Нэпалу «ўсю магчымую дапамогу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG