Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Польская кампанія абвясьціла пра страту кантролю над беларускай дачкой, сеткай дзіцячых тавараў «Бусьлік»

Польская кампанія абвясьціла пра страту кантролю над беларускай дачкой, сеткай дзіцячых тавараў «Бусьлік»


Скрыншот тытульнай старонкі онлайн-крамы «Бусьлік», архіўная выява
Скрыншот тытульнай старонкі онлайн-крамы «Бусьлік», архіўная выява

Польская кампанія CDRL прызнала страту кантролю над ТАА «ДПМ», якое кіруе сеткай крамаў «Бусьлік».

У апавяшчэньні польскай кампаніі CDRL адзначаецца, што «Альфа-Банк» запатрабаваў вярнуць валютны крэдыт, займеўшы права накіраваць спагнаньне на маёмасьць беларускай юрыдычнай асобы, піша Reform.by.

Таксама дырэктар «ДПМ» падаў заяву аб перадухіленьні неплатаздольнасьці і банкруцтва. Апошняя акалічнасьць не дазволіць польскаму інвэстару кіраваць даччынай кампаніяй у адпаведнасьці са сваімі стандартамі. У заяве таксама адзначаецца «бягучая палітычная сытуацыя ў Беларусі, якая праяўляецца ў значным уплыве беларускіх уладаў на фармаваньне гандлёвых адносін і эканамічнае становішча даччынага таварыства».

У выніку CDRL прыняла рашэньне спыніць пастаўкі тавараў на адрас беларускай кампаніі і сьпісаць пратэрмінаваную дэбіторскую запазычанасьць ТАА «ДПМ» у памеры 1,7 млн злотых (400 тысяч даляраў). Яшчэ 3 млн злотых (706 тысяч даляраў) дэбіторскай запазычанасьці мяркуецца сьпісаць у чацьвёртым квартале.

  • Польская CDRL закрыла ўгоду па набыцьці долі ў 90% сеткі «Бусьлік» у канцы 2018 году. Кантроль над беларускай кампаніяй перайшоў да палякаў з 1 студзеня 2019 году. Свае долі прадалі расейскія акцыянэры, а таксама Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG