Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Празь Беларусь праходзіць цыклён. Перабоі з электрычнасьцю амаль у 300 населеных пунктах


Цыклён, ілюстрацыйнае фота
Цыклён, ілюстрацыйнае фота

7 кастрычніка па тэрыторыі Беларусі праходзіць цыклён са шквалістым ветрам. Больш як 70 аварыйных брыгад працуюць на ліквідацыі наступстваў непагадзі, паведамляе Мінэнэрга.

Наступствы непагадзі найбольш адчувальныя ў Менскай, Гарадзенскай і Віцебскай абласьцях. Найбольш пацярпелі Маладзечанскі, Барысаўскі, Менскі, Глыбоцкі, Полацкі, Наваградзкі, Іўеўскі раёны. У Менскай вобласьці электрычнасьць адключалася больш як у 90 населеных пунктах.

Паводле Мінэнэрга, на працягу дня электразабесьпячэньне было адноўлена ў 340 населеных пунктах. Але на 17.00 перабоі з электрычнасьцю зафіксаваныя яшчэ ў 296 населеных пунктах.

На ліквідацыі наступстваў непагадзі працуе 72 аварыйныя брыгады і 69 адзінак тэхнікі. Працу абцяжарваюць дрэвы і галінкі, якія ўпалі на лініі электраперадачы. У некаторых раёнах вецер перавышаў хуткасьць 25 м/сэк.

У Менску ад падзеньня дрэў пашкоджана 6 аўтамабіляў. Падразьдзяленьні МНС выяжджалі ў сталіцы на расьпілоўку дрэў, зьняцьце банэраў 30 разоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG