Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер-міністар Галоўчанка паляцеў у Казахстан


Беларускі прэм'ер-міністар Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з расейскім прэм'ер-міністрам Міхаілам Мішусьціным у Маскве 14 сакавіка 2022, архіўнае фота
Беларускі прэм'ер-міністар Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з расейскім прэм'ер-міністрам Міхаілам Мішусьціным у Маскве 14 сакавіка 2022, архіўнае фота

На 25 верасьня анансаваная яго сустрэча з прэзыдэнтам Казахстану Касым-Жамартам Такаевым, паведамляе прэс-служба ўраду Беларусі. Таксама Галоўчанка сустрэнецца з прэмʼер-міністрам Казахстану Аліханам Смаілавым.

У праграме візыту – наведваньне міжнароднай прамысловай выставы «ІНАПРАМ. Казахстан», дзе, як паведамляецца, Беларусь прадставіць свае навукова-тэхнічныя распрацоўкі. Выстава пройдзе 25–27 верасьня ў Астане.

Напярэдадні паведамлялася, што амбасадар Беларусі абмеркаваў зь міністрам транспарту Казахстану ўзаемадзеяньне ў сфэры авіяцыі і аўтамабільнага транспарту.

Казахстан плянуе павялічыць экспарт тавараў у Беларусь. Для прасоўваньня экспарту ў Беларусь у Казахстане папярэдне вызначаны пералік 105 казахстанскіх несыравінавых тавараў у такіх галінах, як мэталюргія, вытворчасьць харчовых прадуктаў, хімічнай прамысловасьці і машынабудаваньня.

Паводле Міністэрства гандлю Казахстану, гандлёвы абарот паміж краінамі склаў у 2022 годзе 1,1 млрд. даляраў.

За паўгоду 2023 рост таваразвароту паміж краінамі склаў 1,5% (456 млн. даляраў) – аднак не за кошт імпарту тавараў зь Беларусі. Калі ў першым паўгодзьдзі 2022 года ўвоз зь Беларусі ў Казахстан складаў $403,9 млн, то ў студзені – чэрвені 2023 года ён зьнізіўся да $379,3 млн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG