Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ў нядзелю пройдуць навальніцы


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Як паведамляе Белгідрамэт, 24 верасьня ў нядзелю ў асобных раёнах краіны чакаюцца навальніцы. Аб’яўлены жоўты ўзровень небясьпекі.

З прычыны анамальна цёплага надвор’я 22 верасьня на 37 беларускіх мэтэастанцыях перакрытыя тэмпэратурныя рэкорды. У Менску і Марʼінай Горцы абноўленыя максымумы дня, якія трымаліся з 1924 году: 26,1 градуса супраць 24 у Менску і 26,6 супраць 25,7 у Марʼінай Горцы.

Мэтэаролягі ААН зьвязваюць рэкордную сьпёку з антрапагенным зьмяненьнем клімату і пачаткам Эль-Ніньё — павышэньня тэмпэратуры экватарыяльных водаў Ціхага акіяна. Высокія тэмпэратуры прыводзяць да гібелі людзей, жывёлаў і расьлінаў, садзейнічаюць распаўсюджваньню засухаў і лясных пажараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG