Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Гродна Азоце» ад няспраўнасьці спыніліся дзьве вытворчыя лініі

абноўлена

Прадпрыемства Гродна Азот
Прадпрыемства Гродна Азот

Аб праблемах паведамляе прэс-служба горадзенскага прадпрыемства.

Гаворка ідзе пра аддзяленьне сынтэзу і ўстаноўку Monsanto ў цэху «Аміяк-4». Прычыны няспраўнасьці высьвятляюцца. Інфармацыя пра аварыйнае спыненьне прыйшла раніцой, і да моманту выхаду публікацыі праблему яшчэ не зьліквідавалі.

Прадпрыемства адзначае, што «тэхналягічны газ, які атрымліваецца да мэтанатара, скідаецца на факельную ўстаноўку», спальваньне прадугледжанае «з мэтай утылізацыі гаручых рэчываў тэхналягічнага газу».

Пагрозы экалягічнай сытуацыі, гораду, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма, пераконваюць у паведамленьні.

  • Увечары 11 верасьня БелТА паведаміла, што аварыйная сытуацыя зьліквідаваная і праца ў цэху «Аміяк-4» аднавілася.

Апошняе надзвычайнае здарэньне, пра якое паведамляў «Гродна Азот», адбылося 19 красавіка, тады ў горадзе былі перабоі з электрычнасьцю. На заводзе спынялася вытворчасьць капраляктаму, карбаміду, мэтанолу, азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі.

21 кастрычніка 2022 году на прадпрыемстве з «тэхналягічных прычын» спыняўся цэх «Аміяк-3», для «аптымізацыі вытворчасьці» — цэх «Карбамід-3». Яшчэ раней, 18 сакавіка таго ж году, на «Гродна Азоце» аварыйна спыняліся цэхі «Аміяк-4», «Карбамід-4» і часткова «Карбамід-2».

Цэх «Аміяк-4» няпланава спыняўся таксама 5 сакавіка і 19 красавіка 2021 году. 7 ліпеня, 4 жніўня і 6 сьнежня 2021 году аварыйныя сытуацыі адбываліся ў цэху азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі.

Прадпрыемства «Гродна Азот» дзяржаўнае. Яно знаходзіцца пад санкцыямі Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG