На пачатку відэа мядзьведзь стаіць каля плота воінскай часткі (за некалькі мэтраў ад аўтобуснага прыпынку), пасьля выбягае на дарогу і рухаецца ў бок Менску, перамясьціўшыся на ходнікі
У канцы роліка мядзьведзь забягае ў лес за паваротам да гаражнага каапэратыва і да 233 дома.
Як паведамляе партал, аўтара відэа пакуль знайсьці не ўдалося, але падпісчыкі пішуць, што запіс зроблены 1 верасьня.
Апошнім часам у Беларусі людзі часта сустракаюць мядзьведзей у лесе і ня толькі. Расказваем, што рабіць і чаго не рабіць, калі спаткалі касалапага.