Пэўна, гэта робіцца для таго, каб абкласьці такія пакупкі ПДВ, піша Infobank.
Мэтай запыту міністэрства, паводле зьвестак выданьня, стала жаданьне высьветліць, якія замежныя інтэрнэт-крамы карыстаюцца ў беларусаў папулярнасьцю. Тым самым падатковая пачала высьвятляць, хто і калі плаціў зь Беларусі за тавары за мяжой.
З 1 ліпеня 2022 году ў Беларусі ўвялі падатак на дабаўленую вартасьць (ПДВ) для замежных кампаній, якія займаюцца электронным продажам тавараў. Стаўка падатку можа складаць 10 або 20% у залежнасьці ад катэгорыі тавару.
Асаблівасьць ПДВ у тым, што яго звычайна плацяць юрыдычныя асобы або ІП, у тым ліку яго памер уваходзіць у цану тавару.
Аднак Міністэрства падаткаў і збораў ніяк ня можа абавязаць замежныя арганізацыі плаціць гэты падатак, бо яны знаходзяцца ў іншай юрысдыкцыі.
І ў такім выпадку ёсьць імавернасьць, што за адмову ад увядзеньня такога падатку на продаж тавараў у Беларусь гэтыя сайты могуць блякаваць. А падатак фактычна перакладуць на плечы беларусаў, якія тыя тавары куплялі.
Сёлета ПДВ на тавары для Беларусі ўвёў AliExpress, і гэта адбілася на іх цане.