Фотаздымкі разбурэньняў апублікаваў тэлеграм-канал «Віртуальны Брэст».
Найбольш пацярпела мястэчка Антопаль у Драгічынскім раёне.
Белгідрамэт абвяшчаў на суботу 26 жніўня аранжавы ўзровень небясьпекі праз сьпякоту. Але пакуль на яго сайце няма паведамленьняў пра наступствы непагоды.
Белгідрамэт папярэджвае, што ў нядзелю 27 жніўня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі пры навальніцах моцныя залевы і шквалістае ўзмацненьне ветру парывамі да 15-20 м/с. У Менску ноччу і днём чакаюцца навальніцы.