Вядома, што адзін мужчына быў арыштаваны за наўмысны падпал сухой травы ў раёне Карыстас на востраве Эвія. Пажарная служба паведаміла, што мужчына прызнаўся ў чатырох іншых пажарах у гэтым раёне ў ліпені і жніўні.
Другога мужчыну, арыштаванага ў цэнтральнай Грэцыі, таксама абвінавацілі ў наўмысным падпале засохлай расьліннасьці.
Чыноўнікі заявілі, што прычынай некалькіх пажараў у Грэцыі за апошні тыдзень былі падпалы, хаця дагэтуль незразумела, што справакавала найбуйнейшыя пажары ў краіне, асабліва ў паўночна-ўсходнім рэгіёне Эўрас і каля горада Александруполіс, дзе было шмат загінулых.
Грэцыя пакутуе ад лясных пажараў з прычыны засухі і анамальна высокіх тэмпэратур. У асобных рэгіёнах, у прыватнасьці на востраве Радос, узьнікла катастрафічная сытуацыя, якая прывяла да эвакуацыі мясцовага насельніцтва і турыстаў з зоны бедзтва.