Дата дня
1991 — На нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі надалі сілу канстытуцыйнага закону, што дэ-юрэ азначала абвяшчэньне незалежнасьці. Была прыпыненая дзейнасьць КПБ-КПСС.
Гэты дзень у гісторыі
1609 — Галілео Галілей у Вэнэцыі ўпершыню дэманструе тэлескоп.
1804 — у Сьвіслачы адкрылі 6-клясную гімназію, адным са знакамітых вучняў якой быў Кастусь Каліноўскі.
1825 — Уругвай абвясьціў сваю незалежнасьць ад Бразыліі.
1840 — расейскі царскі ўрад скасаваў дзеяньне ў Беларусі Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году. Былі ўведзеныя законы Расейскай імпэрыі.
1915 — нямецкія войскі занялі Брэст-Літоўск.
1919 — выйшаў першы нумар рэдагаванай Янкам Купалам газэты «Звон».
У гэты дзень нарадзіліся
1530 — Іван IV (Іван Жахлівы), вялікі князь маскоўскі і цар усяе Русі.
1744 — Ёган Готфрыд Гердэр, нямецкі філёзаф.
1780 — Ігнат Анацэвіч, гісторык і пэдагог, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.
1912 — Эрых Хонэкер, кіраўнік ГДР.
1930 — Шон Конэры, шатляндзкі актор.
1932 — Пятрусь Макаль, беларускі паэт, драматург.
1945 — Валеры Сьлюнчанка, архітэктар, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.
1949 — Яўгенія Мальчэўская, беларуская паэтка.
1953 — Уладзімер Арлоў, беларускі пісьменьнік і гісторык.
У памяці
1680 — Сімяон Полацкі, паэт і асьветнік, рэлігійны дзеяч, ераманах ордэну базыльянаў.
1822 — Уільям Гершэль, нямецкі і брытанскі астраном і музыка.
1867 — Майкл Фарадэй, брытанскі фізык і хімік.
1908 — Анры Бэкерэль, францускі фізык.
1934 — Нестар Махно, кіраўнік сялянскага паўстанцкага руху ва Ўкраіне, анархіст. Пахаваны ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз.
1991 — Вацлаў Пануцэвіч, беларускі гісторык, настаўнік, дзеяч беларускай эміграцыі.
2008 — Васіль Несьцярэнка, беларускі навуковец, дырэктар Інстытуту радыяцыйнай бясьпекі «Белрад».
2019 — Пятро Васючэнка, пісьменьнік і літаратуразнаўца, пэдагог, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.