Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зь верасьня падаражэюць паштовыя паслугі


На пошце, архіўнае фота
На пошце, архіўнае фота

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю падвышае тарыфы на некаторыя паслугі пошты.

Пастанова МАРГ № 48, падпісаная міністрам Аляксеем Багданавым 17 жніўня, зьявілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Яна набудзе моц з 1 верасьня.

Перасылка паштоўкі, ліста масай да 20 грамаў і бандэролі такой жа масы для фізычных асоб будзе каштаваць 70 капеек, да верасьня яе цана складае 62 капейкі. За кожныя наступныя 20 грамаў масы трэба будзе даплочваць 6 капеек, а ня 5, як цяпер.

Тарыф на перасыланьне паштоўкі, бандэролі і ліста масай да 20 грамаў для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў павялічваецца на 6 капеек, да 58 капеек, за кожныя дадатковыя 20 грамаў трэба будзе даплочваць 5 капеек.

Тарыф на выплату пэнсій, дапамог, кампэнсацыі і ажыцьцяўленьне іншых выплат апэратарамі паштовай сувязі перагледзяць.

У Менску ён складзе 0,7% ад сумы выплаты (цяпер 0,9%), у абласных і раённых цэнтрах, у гарадах абласнога падпарадкаваньня — 0,9% ад сумы (цяпер 1,05% або 1,34%), у астатніх населеных пунках — 2,34%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG