Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бучы пад Кіевам адкрылася экспазыцыя пра беларускіх добраахвотнікаў


Алена Гергель, жонка загінулага ва Ўкраіне беларуса Васіля Парфянкова, на выставе ў Вільні (Літва) 7 чэрвеня 2023 году
Алена Гергель, жонка загінулага ва Ўкраіне беларуса Васіля Парфянкова, на выставе ў Вільні (Літва) 7 чэрвеня 2023 году

У чэрвені выставу паказвалі ў Вільні (Літва), у ліпені — у Варшаве (Польшча).

Бучанская гарадзкая рада паведаміла аб адкрыцьці ў Музэі акупацыі Бучы экспазыцыі «З Украінай у сэрцы», прысьвечанай беларускім добраахвотнікам, які загінулі ў баях за Ўкраіну.

На выставе прадстаўленыя гісторыі загінулых беларусаў, а таксама відэаматэрыялы, у якіх беларусы расказваюць, чаму прыехалі ва Ўкраіну і пайшлі на службу ў шэрагі Ўзброеных сіл Украіны. Сярод герояў фотавыставы — двое беларусаў, якім пасьмяротна прысвоена званьне Герояў Украіны — Міхась Жызьнеўскі і Аляксей Скобля.​

Алена Гергель, жонка загінулага беларускага добраахвотніка Васіля Парфянкова, перадала ў музэй ляльку-матанку, якую яна зрабіла сама як сымбаль барацьбы супраць расейскай агрэсіі.

Выставу «З Украінай у сэрцы» стварылі фонд «Вольная Беларусь» і ўкраінскія актывісты. Яна падарожнічала па розных украінскіх і эўрапейскіх гарадах.

У чэрвені выставу паказвалі ў Вільні (Літва), у ліпені — у Варшаве (Польшча).

Выстава расказвае пра жыцьцё і гібель дваццаці беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Ўкраіны пачынаючы з 2014 году.

Разам з фатаздымкамі на выставе прадстаўленыя і асабістыя рэчы загінулых беларускіх воінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG