Машыніста цеплавоза ў 2021 годзе асудзілі на 3 гады калёніі за спробу блякаваньня руху чыгуначнага транспарту шляхам замыканьня рэек. Сьледзтва і абвінавачаньне лічыла, што гэта магло прывесьці да цяжкіх наступстваў. Але Ланкевіч, сам чыгуначнік, казаў, што яго дзеяньні (і дзеяньні ягоных паплечнікаў) не маглі нашкодзіць звычайным людзям. На волі ў Уладзімера заставаліся жонка і двое дзяцей.
Па інфармацыі берасьцейскіх праваабаронцаў, 22 жніўня мужчына вызваліўся з калёніі, цалкам адбыўшы тэрмін.