Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: сто гадоў зь дня нараджэньня Шымона Пэрэса; 51 год таму забілі мастака і дысыдэнта Лявона Баразну


Шымон Пэрэс
Шымон Пэрэс

Падзеі 15 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1068 — быў вызвалены полацкі князь Усяслаў, захоплены ў кіеўскі палон. Кіяне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, скінулі яго і абралі на яго месца Ўсяслава. Палачанін княжыў там 7 месяцаў, але ўрэшце вырашыў вярнуцца дадому, у Полацак.

1905 Янка Купала дэбютаваў у друку зь вершам «Мужык».

1913 — у Радашкавічах адбылася прэм’ера знакамітай п’есы «Паўлінка». Ставіў спэктакаль Менскі драматычны гурток, якім кіраваў Фларыян Ждановіч, а сярод гледачоў быў і сам аўтар – Янка Купала.

"Паўлінка" у Купалаўскім тэатры ў Менску
"Паўлінка" у Купалаўскім тэатры ў Менску

1921 — у Войску Польскім былі зьліквідаваныя ўсе беларускія адзінкі, распушчана Беларуская вайсковая камісія.

​1945 — Карэя атрымала незалежнасьць ад Японіі.

1947 — Індыя атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі.

1971 — у Лёндане адкрылася Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны.

Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны ў Лёндане
Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны ў Лёндане

1979 — у Менску адкрыўся Музэй старажытнабеларускай культуры.

У гэты дзень нарадзіліся

1769 Напалеон Банапарт, францускі імпэратар.

Імпэратар Напалеон Банапарт, карціна Жака-Люі Давіда
Імпэратар Напалеон Банапарт, карціна Жака-Люі Давіда

1771 Вальтэр Скот, ангельскі пісьменьнік.

1831 —​ Вінцэсь Каратынскі, беларускі паэт і журналіст.

1923 —​ Шымон Пэрэс, ізраільскі палітык і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, ураджэнец Вішнева на Валожыншчыне.

1925 —​ Оскар Пітэрсан, канадзкі джазавы піяніст.

1936 — Барыс Сачанка, беларускі пісьменьнік, перакладнік і выдавец.

Барыс Сачанка
Барыс Сачанка

1960Ігар Варашкевіч, беларускі музыка, лідар гурта «Крама»

У памяці

1762Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, мецэнат.

1954 Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф.

Язэп Драздовіч
Язэп Драздовіч

1972 Лявон Баразна (забіты), беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дасьледчык культуры, дысыдэнт.

1985 Часлаў Будзька, беларускі эміграцыйны дзяяч, гісторык, настаўнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG