Дата дня
11 жніўня 1127 году — пад гэтай датай у Лаўрэнцеўскім летапісе ўпершыню ў пісьмовых крыніцах згадвалася Горадня.
Таксама ў гэты дзень
480 да н. э. — адбылася бітва пры Тэрмапілах паміж пэрсыдзкай арміяй Ксэркса і саюзным войскам грэцкіх полісаў пад камандаваньнем спартанскага цара Леаніда.
1921 — у савецкай Расеі апублікаваны ўказ Саўнаркаму аб правядзеньні новай эканамічнай палітыкі (НЭПу).
1988 — утвораная тэрарыстычная супольнасьць «Аль-Каіда».
2003 — NATO прымае камандаваньне над міжнародным міратворчым кантынгентам у Афганістане.
2020 — у Беларусі працягваліся масавыя пратэсты супраць фальсыфікацыі на прэзыдэнцкіх выбарах.
У гэты дзень нарадзіліся
1856 ― Уладзімер Дабравольскі, беларускі этнограф.
1892 ― Уладыслаў Андэрс, генэрал, кіраўнік польскіх узброеных фармаваньняў у 1944–1945 гадах, арганізатар гэтак званай «Арміі Андэрса», сфармаванай у СССР з былых ваеннапалонных і прымусова вывезеных грамадзян даваеннай Польшчы. Пад яго камандай у часе Другой сусьветнай вайны на Блізкім Усходзе і ў Італіі ваявалі супраць гітлераўцаў тысячы беларусаў.
1893 ― Эдмунд Русецкі, дзяржаўны дзеяч БССР. Быў намесьнікам наркама земляробства БССР, расстраляны ў 1938 годзе.
1907 ― Аляксей Бараноўскі, беларускі актор, заслужаны артыст Беларусі.
У памяці
1464 — памёр Мікалай Кузанскі, нямецкі мысьляр.
1956 — памёр Джэксан Полак, амэрыканскі мастак.