Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Украіны прапанаваў спрасьціць працэдуру легалізацыі для іншаземцаў-добраахвотнікаў 


Будынак ураду Ўкраіны. Ілюстрацыйнае фота
Будынак ураду Ўкраіны. Ілюстрацыйнае фота

Сярод ініцыятываў — адтэрмінаваньне абавязковай падачы дакумэнту аб выхадзе з іншаземнага грамадзянства пасьля ўступленьня ў грамадзянства Ўкраіны на год пасьля скасаваньня ваеннага становішча.

У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны зарэгістравалі законапраект аб унясеньні зьменаў у заканадаўства аб праўным статусе іншаземцаў і асобаў без грамадзянства, якія ўдзельнічаюць у абароне тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны супраць расейскай агрэсіі.

Зьмены, якія датычаць грамадзян Беларусі і Расеі, ініцыяваў і зацьвердзіў Кабінэт міністраў Украіны.

У прыватнасьці, законапраект прадугледжвае магчымасьць атрыманьня дазволаў на іміграцыю, атрыманьне грамадзянства Ўкраіны або дазволу на часовае жыхарства на падставе пашпартных дакумэнтаў, тэрмін дзеяньня якіх закончыўся.

Апроч таго, урад прапанаваў замацаваць права для бліжэйшых сваякоў грамадзян, якія служаць ва Ўзброеных сілах, Дзяржаўнай спэцыяльнай службе транспарту і Нацыянальнай гвардыі, таксама атрымліваць дазвол на часовае жыхарства ва Ўкраіне.

Сярод ініцыятываў — адтэрмінаваньне абавязковай падачы дакумэнту аб выхадзе з іншаземнага грамадзянства пасьля ўступленьня ў грамадзянства Ўкраіны на год пасьля скасаваньня ваеннага становішча.

Урад таксама прапанаваў для іншаземцаў-добраахвотнікаў, якія ўжо атрымалі ўкраінскае грамадзянства ў часе ваеннага становішча, на адзін год адкласьці іспыты па асновах Канстытуцыі, гісторыі і валоданьні моваю.

Цяпер законапраект мусіць разгледзець Вярхоўная Рада і ў выпадку яго падтрыманьня дэпутатамі падпісаць прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Паводле розных ацэнак, ва Ўкраіне могуць ваяваць каля 450 беларускіх добраахвотнікаў.

З пачатку поўнамаштабнага расейскага ваеннага ўварваньня загінулі прынамсі 32 беларускія добраахвотнікі, якія ваявалі ў розных фармаваньнях, а з пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны ў 2014 годзе — больш за 40.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG