Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Стэфановіч упершыню за два гады змог патэлефанаваць жонцы


Палітзьняволены праваабаронца Валянцін Стэфановіч
Палітзьняволены праваабаронца Валянцін Стэфановіч

Па стане на 13 ліпеня, праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычнымі вязьнямі 1483 чалавекі. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч упершыню за 2 гады патэлефанаваў жонцы Аліне.

«Валік дазваніўся! Першы раз за два гады. Па адчуваньнях, як быццам два тыдні прайшло», — напісала Аліна Стэфановіч у Facebook.

14 ліпеня 2021 года да Валянціна і іншых «вясноўцаў» прыйшлі зь ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаваньні групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».

3 сакавіка судзьдзя Марына Запасьнік прысудзіла вясноўцам вялікія тэрміны: Уладзю Лабковічу — 7 гадоў калёніі, Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калёніі, Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калёніі.

Праваабаронцы не прызналі віны ні па адным артыкуле.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG