Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віталю Тысеву пасьля ўцёкаў зь Беларусі адмовілі ў апэрацыі ў дзьвюх краінах. Але гатовыя дапамагчы ў Нямеччыне


Віталь Тысеў, архіўнае фота
Віталь Тысеў, архіўнае фота

Падчас зьняволеньня ў 2020 годзе ў жыхара Стоўпцаў Віталя Тысева пагоршылася хранічнае захворваньне.

Пасьля ўцёкаў зь Беларусі лекары дыягнаставалі ў Віталя Тысева сур’ёзную праблему. Віталю сабралі грошы на апэрацыю: амаль 20 тысяч эўра, аднак польская клініка ў апошні момант адмовілася рабіць апэрацыю. Таксама Тысеў прайшоў абсьледаваньне ў Літве, але і там атрымаў адмову ў апэрацыі.

Цяпер абвешчаны збор сродкаў на апэрацыю для Віталя Тысева. Бэрлінская клініка «Шарытэ» гатовая прыняць беларуса і зрабіць апэрацыю. Цана — 55 100 эўра.

«Гэта 248 тысяч злотых. Ці на 153 тысячы злотых больш, чым мы маем», — напісаў кіраўнік ініцыятывы Аляксей Лявончык.

Ён жа адзначыў, што бэрлінцы гатовыя пачынаць рабіць апэрацыю па пералічэньні 100% авансу. Для Віталя кожны дзень пад улік.

«Кампанія BYHelp гатова аплаціць аванс, не чакаючы заканчэньня зборкі, калі мы будзем бачыць, што зборка ідзе шпарка. Тады Віталь зможа пачаць лекаваньне, не чакаючы на збор поўнай сумы. Па заканчэньні зборкі мы ўзаемазалічымся зь ейнымі арганізатарамі», — дадаў Лявончык.

Магчымую надвышку выдаткаў на шпіталізацыю па-над 55 100 эўра (бо гэта папярэдні разьлік) BYHelp гатовы аплаціць самастойна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG