Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да канца 2023 году ва ўсіх лясах Беларусі ўсталююць відэаназіраньне


У беларускім лесе, архіўнае фота
У беларускім лесе, архіўнае фота

Пакуль бяз камэр працуюць 17 лясгасаў.

Па стане на сёньня на 77,4 % плошчы лясоў у Беларусі вядуць відэаназіраньне. Да канца году такой аўтаматызаванай сыстэмай ахопяць усе лясы краіны, яе засталося ўкараніць яшчэ ў 17 лясгасах, паведамляе Мінлясгас.

Сыстэма відэаназіраньня дапамагае своечасова выявіць лясныя пажары. Дзякуючы дыстанцыйнаму маніторынгу фіксуюць 55,9% ад агульнай колькасьці пажараў.

За апошнія пяць гадоў у 92 лясгасах усталявалі сучасныя сродкі радыёсувязі. Сёлета іх паставяць у астатніх шасьці: Гарадоцкім, Сураскім, Шумілінскім, Астравецкім і Смаргонскім досьледных лясгасах, і ў Валожынскім лясгасе.

Забароны і абмежаваньні на наведваньне лясоў увялі ў 79 раёнах краіны са 118. Абсалютная забарона на наведваньне распаўсюджваецца на ўсю Віцебскую вобласьць, у многіх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласьцей хадзіць у лес ужо можна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG