Андрэй Дзьмітрыеў — сузаснавальнік і сустаршыня аб’яднаньня «Гавары праўду». Цягам 2021 году ў абʼяднаньні прайшлі вобшукі, пасьля чаго рахункі арганізацыі заблякавалі. 12 жніўня 2021 году Дзьмітрыева ўжо затрымлівалі на кароткі тэрмін, але потым адпусьцілі.
Палітыка асудзілі на 2 гады калёніі паводле арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»). 23 чэрвеня ў Менскім гарсудзе разглядзелі апэляцыйную скаргу палітвязьня. Судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч пакінула прысуд у сіле.
«Раніцу пачынае з Бібліі на беларускай мове. Вучыцца маляваць, пісаць левай рукой. Чытае адну кнігу ў тыдзень. Праходзіць каля 8 000 крокаў у дзень», — расказалі яго блізкія.