Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ў Варшаве ўручыла ўзнагароды сем’ям беларусаў, якія загінулі падчас пратэстаў і вайны ва Ўкраіне


Сьвятлана Ціханоўская уручыла мэдаль «Гонар і годнасьць» сястры Рамана Бандарэнкі Вользе Кучарэнцы. Варшава, Польшча 13 чэрвеня 2023
Сьвятлана Ціханоўская уручыла мэдаль «Гонар і годнасьць» сястры Рамана Бандарэнкі Вользе Кучарэнцы. Варшава, Польшча 13 чэрвеня 2023

Сьвятлана Ціханоўская ўручыла ад імя Аб’яднанага пераходнага кабінэту ўручыла мэдалі «Гонар і годнасьць» родным тых, хто выключным чынам праявіў сябе ў служэньні Беларусі і хто загінуў за свабоду Ўкраіны.

Мэдаль «Гонар і годнасьць» заснавалі ў лютым 2023 году. З таго часу ім ўзнагародзілі 32 чалавекі, якія ахвяравалі сабой дзеля будучыні Беларусі. Значная частка уганараваных асоб — беларускія дабраахвотнікі, якія загінулі на вайне Ўкраіны з Расеяй.

Ціханоўская ў Варшаве ўручыла ўзнагароды сем'ям беларусаў, якія загінулі падчас пратэстаў і вайны ва Ўкраіне
Ціханоўская ў Варшаве ўручыла ўзнагароды сем'ям беларусаў, якія загінулі падчас пратэстаў і вайны ва Ўкраіне

На мінулым тыдні ў Вільні мэдалём «Гонар і годнасьць» пасьмяротна ўзнагародзілі беларускіх ваяроў Міраслава Лазоўскага, Івана Марчука, Васіля Парфянкова, Зьмітра Рубашэўскага і Паўла Суслава.

Мэдаль «Гонар і годнасьць»
Мэдаль «Гонар і годнасьць»

14 чэрвеня ў Варшаве ўшанавалі яшчэ 9 чалавек. Сярод іх мэдалі ўручылі блізкім загінулых пасьля пратэстаў 2020 году Рамана Бандарэнкі і Мікіты Крыўцова, іншыя прозвішчы пакуль не публічныя.

Сьвятлана Ціханоўская ўручае мэдаль маці Мікіты Крыўцова, Анжаліцы Кухто
Сьвятлана Ціханоўская ўручае мэдаль маці Мікіты Крыўцова, Анжаліцы Кухто

«І яны, і тыя, каго мы ўзнагароджваем сёньня — людзі, якія ў найцяжэйшы за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі час сваёй мужнасьцю, сваёй бясконцай адданасьцю Радзіме і сваёй самаахвярнасьцю ўратавалі гонар і годнасьць нашага народу.

Сёньня мы ўшаноўваем сапраўдных волатаў, адданых барацьбе і незалежнай Беларусі. Для іх Беларусь была сапраўды перадусім. Рашуча стаўшы на бок дабра, яны на ўвесь свет заявілі: беларусы ёсьць, заўжды будуць, і хутка настане дзень, калі яны будуць свабодныя», — сказала Ціханоўская.

Ціханоўская і брат Мікіты Крыўцова Павал
Ціханоўская і брат Мікіты Крыўцова Павал

Яна зьвярнулася да сем’яў загінулых:

«Дазвольце мне запэўніць вас, мае дарагія: вы не адныя ў сваёй роспачы, і вы ніколі не застаняцеся сам-насам са сваімі цяжкасьцямі. Давайце зробім усё магчымае, каб ахвяры, прынесеныя нашымі героямі, былі не дарэмныя, і каб наша будучая перамога стала для іх найвышэйшай узнагародай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG