Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрымалі бацьку Ўладзіслава Лагуценкі, якому нядаўна далі 2 гады і 6 месяцаў «хатняй хіміі»


Расейскія паліцыянты. Ілюстрацыйнае фота
Расейскія паліцыянты. Ілюстрацыйнае фота

У Расейскай Фэдэрацыі затрымалі бацьку Ўладзіслава Лагуценкі з Круглага. Як мяркуе Mayday team, затрыманаму інкрымінуюць удзел у акцыях пратэсту ў Менску ў 2020 годзе.

Сам Уладзіслаў Лагуценка 30 траўня быў асуджаны судом Круглянскага раёну на 2,5 года абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову па арт. 342 КК РБ — грубае парушэньне парадку, пад якім меўся на ўвазе ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў Менску. Разам зь ім па гэтай крымінальнай справе праходзілі яшчэ дзьве асобы — Аліна Горава і Аляксей Цыганаў.

У канцы сакавіка сілавікі правялі аблаву ў Круглым. Распачалі крымінальную справу па артыкуле 342 КК аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Быў арыштаваны адзін з самых пасьпяховых мясцовых прадпрымальнікаў Аляксандар Калін.

У межах гэтай крымінальнай справы пасьля ператрусаў былі ўзятыя пад варту жыхары Круглага Аліна Горава, Уладзіслаў Лагуценка і былы галоўны лекар санстанцыі Аляксей Цыганаў. Дачку і сына Аляксандра Каліна адпраўлялі на «суткі» ў ІЧУ, а 29 сакавіка ператрусы прайшлі ў ягоных бацькі і жонкі.

Паведамлялася, што затрыманай у Круглым Аліне Горавай увечары 30 сакавіка выклікалі хуткую дапамогу. На той момант яна яшчэ знаходзілася ў Круглянскім РАУС і чакала адпраўкі ў магілёўскае СІЗА. Пасьля яе перавялі ў СІЗА, дзе стан яе здароўя яшчэ пагоршыўся. Аліну прызналі палітзьняволенай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG