Яніну ўтрымлівалі ў зьняволеньні 1 год, 1 месяц і 8 дзён, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Палітзьняволенай актывістцы Свабоднага прафсаюзу мэталістаў вынесьлі прысуд у судзе Маскоўскага раёна Менска 15 лістапада 2022 году. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і прызначылі адзін год і шэсьць месяцаў калёніі. 40-гадовая Яніна мае непаўнагадовую дачку.