Дзьмітрый Таратун быў асуджаны на 3 гады «хіміі» паводле ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства) за тое, што разьмясьціў малюнкі «грамадзка-палітычнага зьместу». Цяпер яму 40 гадоў.
Аляксандр Аграйцовіч, назіральнік за выбарамі, быў асуджаны за паклёп на прадстаўнікоў выбарчай камісіі падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў у 2019 годзе. Паводле вэрсіі абвінавачваньня, ён апублікаваў на сваім youtube-канале «Дзёньнікі назіральніка» у траўні 2020 года загадзя ілжывыя зьвесткі пра чальцоў выбарчай камісіі, якія зьнеслаўляюць іх гонар і годнасьць. У відэа Аграйцовіч адзначыў, што яны зьяўляюцца фальсыфікатарамі выбараў і ў пэрыяд датэрміновага галасаваньня зьдзейсьнілі падробку дакумэнтаў. Цяпер Аляксандру 39 гадоў.
Абодва палітвязьні былі вызваленыя па амністыі незадоўга да заканчэньня іх тэрмінаў.