Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што адчувае беларускі баец на вайне. Расказвае былы «каліновец»


Павал Мар'еўскі (зьлева). Каляж.
Павал Мар'еўскі (зьлева). Каляж.

Полк Каліноўскага панёс страты ў баі за Бахмут. Загінуў камандзір групы, а чацьвёра каліноўцаў засталіся пад заваламі, магчымасьці іх эвакуаваць не было. Імёны ваяроў таксама не паведамляюцца.

Былы каліновец і прадстаўнік Асацыяцыі беларускіх вэтэранаў Павал Мар'еўскі расказвае ў інтэрвію Свабодзе пра тое, з чым даводзіцца сутыкацца добраахвотнікам на перадавой і пасьля вяртаньня да мірнага жыцьця.
Мар’еўскі патлумачыў што імёны загінулых не паведамляюцца, паколькі апэрацыя яшчэ ня скончылася. Ідуць баі і вельмі складана эвакуаваць цела з завалаў.

«Гэта ўсё пад агнём, калі з усіх бакоў вораг і яшчэ наводзіць сваю артылерыю, бо бачыць там актыўнасьць. Таму трэба берагчы жыцьці тых байцоў, якія ў страі. У загінулых ёсьць сваякі ў Беларусі. Полк у першую чаргу зьвязваецца зь імі, каб ім паведаміць, папярэдзіць. Магчыма нехта зь іх захоча прыехаць у адну з эўрапейскіх краін або ва Ўкраіну, каб аддаць даніну павагі памяць свайму сваяку. Учора мы сутыкнуліся з сытуацыяй, калі адзін з блогераў-беларусаў разьмясьціў імя. Мы яму патлумачылі, што так рабіць нельга, пакуль няма афіцыйнай заявы. Мы заклікаем ня гнацца за хайпам і заўчасна не падаваць інфармацыю, бо мы можам пашкодзіць сваякам». – гаворыць Мар’еўскі.

Цалкам размову з былым «каліноўцам» глядзіце на відэа.

Таксама паведамляецца, што яшчэ некалькі байцоў атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці, цяпер іхнаму жыцьцю нічога не пагражае.

На сёньня вядома пра больш за 20 беларусаў, якія загінулі пасьля лютага 2022-га, баронячы Ўкраіну.

Баі за Бахмут працягваюцца ўжо 9 месяцаў. Гэты кірунак застаецца адным з самых гарачых пунктаў на фронце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG