Таксама вугорскія ўлады хацелі б, каб у сьпісе асобаў пад санкцыямі не было кіраўніка Татарстану Рустама Мініханава і намесьніцы міністра абароны Расеі Тацяны Шаўцовай.
Раней менавіта Вугоршчына адзіная з Эўразьвязу не падтрымала агучаны сёньня даклад АБСЭ аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі.
У дакумэнце пад назвай «Справаздача для АБСЭ аб сур’ёзнай пагрозе чалавечаму вымярэньню ў Беларусі з 5 лістапада 2020 году» яе аўтар, прафэсар Сарбонскага ўнівэрсытэту ў Парыжы Эрвэ Асэнсьё падрабязна расказвае пра рэпрэсіўныя зьмены ў заканадаўстве Беларусі і практыку іх прымяненьня, пра стан беларускай грамадзянскай супольнасьці і асноўных свабод унутры краіны.
Кіраўнік МЗС Вугоршчыны Пэтэр Сіярта – адзіны зь міністраў замежных спраў краінаў Эўразьвязу, хто наведваў Беларусь пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў краіне, гэта адбылося ў лютым 2023 году. У сваю чаргу, міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік наведаў Вугоршчыну ў красавіку.