Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладальнікаў сеткі сэканд-хэндаў «МодаМакс» абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў і падтрымцы пратэстаў


На дзяржаўным тэлеканале СТВ выйшаў сюжэт пра сетку крамаў сэканд-хэнд «МодаМакс», у якім уладальнікаў сеткі абвінавачваюць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў, а таксама ўдзеле ў пратэстах. Ім пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.

Як паведамляецца ў сюжэце, заснавальніцу сеткі Алу Хадасевіч і яе нявестку Іну Хадасевіч затрымалі, а сын Алы Пётр Хадасевіч зьехаў у Латвію.

Сьцьвярджаецца, што яны былі фактычнымі ўладальнікамі 13 афіляваных паміж сабой фірмаў, кіраўнікамі якіх былі сваякі ці знаёмыя Хадасевічаў. Яны займаліся продажам ужываных тавараў і прымянялі спрошчаную схему падаткаабкладаньня. Як заявілі ва ўпраўленьні ДФР па Менску, «неабгрунтаванае выкарыстаньне спрошчанай сыстэмы падаткаабкладаньня дазваляла прадаваць насельніцтву краіны тавар з нацэнкай вышэй за 200%, пры гэтым хаваць звышпрыбытак ад падаткаў».

З 2019 па 2022 год ўладальнікі сеткі «МодаМакс» нібыта не заплацілі ў бюджэт падатак на прыбытак і падатак на дабаўленую вартасьць у суме больш за 2 мільёны беларускіх рублёў, сьцьвярджае начальнік УДФР КДК па Менскай вобласьці і Менску Дзьмітры Дзягілеў. На іх завялі крымінальную справу за «ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры» (ч. 3 арт. 243 КК).

Таксама Пётр Хадакевіч нібыта арганізаваў сетку афшорных кампаній у Латвіі, Польшчы і Вялікай Брытаніі. З 2011 па 2023 гады на замежныя рахункі было пералічана амаль 60 млн даляраў, сьцьвярджаецца ў сюжэце.

Акрамя падаткаў, праваахоўнікаў зацікавілі палітычныя погляды сямʼі. СТВ заяўляе, што Хадасевічы хадзілі на пратэсты ў 2020 годзе, былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, пералічвалі грошы ў «дэструктыўныя» фонды, закрывалі крамы раней у дні пратэстаў і звальнялі або дэпрэміравалі супрацоўнікаў-«патрыётаў».

Тэлеканал заяўляе, што затрыманыя цалкам прызналі віну, раскайваюцца і гатовы пакрыць урон.

Працу крамаў «МодаМакс» улады не прыпынялі, бо ў штаце кампаніі «больш за 1 000 супрацоўнікаў, у кожнага з іх ёсьць семʼі і дзеці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG