Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні ліквідавалі арганізацыю літоўцаў зь вёскі Пеляса Воранаўскага раёну. МЗС Літвы выступіла з пратэстам


Літоўскі і беларускі нацыянальныя сьцягі. Ілюстратыўнае фота
Літоўскі і беларускі нацыянальныя сьцягі. Ілюстратыўнае фота

Горадзенскі абласны суд 28 красавіка вынес рашэньне аб ліквідацыі Пяляскага грамадзкага аб'яднаньня літоўцаў «Гімціне». Адпаведны пазоў у суд раней падало галоўнае ўпраўленьня юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму.

«Пазоў задаволены», — паведамілі агенцтву ТАСС у судзе.

Напярэдадні ў Міністэрства замежных спраў Літвы (МЗС) выклікалі прадстаўніка амбасады Беларусі ў Літве. Яму ўручылі ноту пратэсту ў сувязі з дзеяньнямі Беларусі, накіраванымі на ліквідацыю Пяляскага грамадзкага аб'яднаньня літоўцаў Gimtinė («Гімціне», Радзіма), якое дзейнічае больш за 20 гадоў, паведаміў МЗС Літвы.

У ноце адзначалася, што на такія дзеяньні Беларусі будзе жорсткі і прынцыповы адказ, Літва падыме гэтае пытаньне ў міжнародных арганізацыях.

Абʼяднаньне «Гімціне» стварылі ў 1993 годзе на базе літоўскамоўнай школы ў вёсцы Пеляса Воранаўскага раёну Горадзенскай вобласьці.

У верасьні 2022 году ўлады нібыта з прычыны невыкананьня правілаў пажарнай бясьпекі закрылі Пяляскую школу, якая працавала з 1992 году. Дзяцей перавялі ў іншыя ўстановы адукацыі.

Гэта была першая нацыянальная літоўская школа ў Беларусі, яе заснавальнікамі выступілі Фонд культуры і Міністэрства асьветы і навукі Літвы. Адукацыю вялі паводле вучэбных плянаў і праграмаў Міністэрства адукацыі Беларусі.

Літва заклікала Беларусь не парушаць узятыя ў рамках Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) абавязаньні, зьвязаныя з гарантыяй навучаньня на мовах нацыянальных меншасьцяў. Але беларускія ўлады не прыслухаліся да закліку.

Летась беларусы склалі пэтыцыю, у якой патрабавалі вярнуць навучаньне на польскай і літоўскай мовах у школах, якія раней існавалі як польскамоўныя і літоўскамоўныя.

Аўтары дакумэнту патрабавалі разгляду зьменаў у закон і тлумачэньня, як дыскрымінацыйныя нормы апынуліся ў Кодэксе.

Начальнік Галоўнага ўпраўленьня агульнай сярэдняй, дашкольнай і спэцыяльнай адукацыі Марыя Кіндзірэнка падпісала адказ на пэтыцыю ад Міністэрства адукацыі. У ім чыноўніца фактычна проста працытавала новыя нормы закону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG