Беларусы Вільні выйшлі на пратэст да Сейму Літвы супраць дыскрымінуючага закону. У гэты час у літоўскім сейме паўторна галасавалі ў справе закону аб санкцыях адносна грамадзян Беларусі і Расеі. Сейм Літвы пераадолеў вэта прэзыдэнта на закон аб розных санкцыях для расейцаў і беларусаў. Абмежаваньні для беларусаў і расейцаў будуць рознымі.
«Беларусь не Расея». Як беларусы пратэставалі калі літоўскага Сейму. Фотарэпартаж
Беларусы Вільні выйшлі на пратэст да Сейму Літвы супраць дыскрымінуючага закону. У гэты час у літоўскім парлямэнце паўторна галасавалі ў справе закону аб санкцыях адносна грамадзян Беларусі і Расеі. У выніку Сейм Літвы пераадолеў вэта прэзыдэнта.

1

2
Беларускія актывісты выйшлі на акцыю пратэсту да Сейму супраць дыскрымінуючага закону Літвы адносна санкцый да беларусаў і расейцаў.

3
«Беларусь не Расея» — асноўны лёзунг акцыі. Гэта зьвязана са словамі прэзыдэнта Літвы Наўседы: «Няма падстаў вызначаць розныя прававыя нормы для грамадзян дзьвюх дзяржаў-агрэсараў, і прапануе прымяняць аднолькавыя абмежавальныя захады да грамадзян абедзьвюх дзяржаў».

4
Сейм Літвы прыняў згаданы закон 4 красавіка. Ён прадугледжвае абмежавальныя меры для грамадзян Беларусі і РФ, зьвязаныя з парадкам уезду і легалізацыі ў гэтай балтыйскай дзяржаве, набыцьця нерухомасьці ды інш. На этапе разгляду дакумэнт быў значна зьмякчаны ў дачыненьні да беларусаў, большасьць санкцый закранула расейцаў.

5
14 красавіка прэзыдэнт Гітанас Наўседа наклаў на закон вэта. Ён прапанаваў парлямэнту «цалкам прымяніць усе сем абмежавальных мер да грамадзян Беларусі і Расеі» і ўніфікаваць абмежаваньні, якія прымяняюцца як да расейцаў, так і да беларусаў.

6
За пераадоленьне вэта прэзыдэнта прагаласавалі 99 дэпутатаў са 108 прысутных.

7
У акцыі ўзялі ўдзел да 50 чалавек.

8

9