Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Гомлем прарвала дамбу, за паўгадзіны дамы заліло па вокны. У Жлобіне разьліўся Дняпро. ФОТА

абноўлена

Затопленыя дамы пад Гомлем. 10 красавіка 2023
Затопленыя дамы пад Гомлем. 10 красавіка 2023

Пад Гомлем Беларускае таварыства ратаваньня на водах уночы эвакуавала людзей з затопленых дамоў.

Паведамленьне пра тое, што ў садовым таварыстве «Расінка-2» прарвала дамбу, паступіла 10 красавіка каля 3:30 раніцы. Вада затапіла дамы зь людзьмі і гаражы.

«Літаральна за паўгадзіны дамы заліло па вокны», — расказалі ў Таварыстве ратаваньня на водах.

Як піша «Народная воля», у палоне вады апынуліся сотні ўладальнікаў дамоў у прыватных мікрараёнах Манастырок, Якубоўка, шэрагу вуліц у Навабеліцкім раёне, якія мяжуюць з поймай ракі.

Па стане на 9 красавіка ўзровень вады ў Сажы дасягнуў 6,3 мэтра. Гэта толькі на 20 сантымэтраў менш за незвычайна высокую паводку, якая здарылася тут у 2013 годзе. Вада выйшла на набярэжную ракі ў Цэнтральным раёне Гомля. Камунальнікі тэрмінова вымушаныя былі забіраць з набярэжнай лаўкі, якія служылі мінакам для адпачынку падчас прамэнаду.

Па трывозе на месца выехалі ратавальнікі, яны дапамаглі эвакуавацца людзям з свойскімі жывёламі.


Каб паводка не затапіла дамы каля Гомля, жыхары кругласуткава рукамі падтрымліваюць старую дамбу паміж Старой Валатавой і вёскай Плёсы. Мясцовыя жыхары праз сацыяльныя сеткі заклікаюць ахвочых далучыцца да працы: «Ёсьць мяшкі, ёсьць лапаты, людзей мала і працуюць адны і тыя ж круглыя суткі».

Валянтэры просяць фізычнай дапамогі, мяшкі для пяску і харчаваньне.

Спэцыяльныя службы зь цяжкай тэхнікай, чыноўнікі, відэакамэры зьявіліся на месцы праз 5 гадзін пасьля таго, як недзяржаўныя ТГ-каналы апублікавалі гэтае відэа.


Паводле зьвестак Белгідрамэту, узровень вады ў рэках паўднёвага ўсходу краіны на 9 красавіка склаў на Cажы ў Гомлі — 628 см (або плюс 9 см за дзень), вада на пойме. У Лоеве Дняпро прыбавіў 35 см за дзень, узровень складае 563 см.

Тым часам Дняпро разьліўся і ў Жлобіне.


У суседняй Украіне на Чарнігаўшчыне, якая мяжуе зь Беларусьсю, Дзясна таксама выйшла зь берагоў. Праз паводку ў вобласьці перакрылі адну з трас.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG