Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія байцы ва Ўкраіне сьцьвярджаюць, што ўзялі ў палон расейскіх салдат і хочуць абмяняць іх


Нож і шэўрон з "Пагоняй"
Нож і шэўрон з "Пагоняй"

Палкавое падразьдзяленьне БПЛА імя Мікіты Крыўцова, якое ваюе на баку Ўкраіны, заяўляе, што ў ходзе штурмавой апэрацыі беларускія байцы ўзялі ў палон расейскіх салдат.

На YouTube-канале палка Каліноўскага апублікаванае відэа, дзе адзін з палонных тэлефануе сваёй дзяўчыне, у нейкі момант там зьяўляецца і мужчынскі голас. Палонны кажа, што гэта ягоны сябар, расказвае, што патрапіў у палон, і просіць яго схадзіць у ваенкамат і запатрабаваць, каб яго ўключылі ў сьпіс на абмен. І сябар, і дзяўчына, не адразу вераць, але палонны кажа ім кодавыя праверачныя словы, і яны пераконваюцца, што гэта сапраўды ён.

Прадстаўнік палка ўдакладняе, што расейскі салдат знаходзіцца ў палоне ў беларусаў. «Мы ў чарговы раз папоўнілі абменны фонд Украіны і спадзяемся, што гэта паскорыць вяртаньне з палону нашых байцоў», – пішуць байцы палка на сваім ютуб-канале.

  • У жніўні 2022 года ў расейскі палон трапілі вайскоўцы зь беларускага Палка Кастуся Каліноўскага — Ян Дзюрбейка (пазыўны «Тромбл») і Сяргей Дзёгцеў («Клешч»). Яны ўключаныя ў сьпіс на абмен.
  • Падразьдзяленьне БПЛА зьявілася ў палку Каліноўскага летась. Яно названае ў гонар футбольнага фаната з Маладзечна Мікіты Крыўцова, які загінуў падчас пратэстаў 2020 году. Яго знайшлі павешаным пад Менскам. СК адмовіўся распачынаць крымінальную справу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG