З пачатку 28 сакавіка непагадзь парушыла электразабесьпячэньне ў 124 населеных пунктах, пераважна ў Менскай вобласьці, паведамляе прэс-служба Міністэрства энэргетыкі.
«Аднаўленчыя работы працягваюцца ў 69 населеных пунктах. Задзейнічана больш за 20 адзінак тэхнікі», — гаворыцца ў паведамленьні.
Ад моцнага ветру і сьнегападу найбольш пацярпелі Барысаўскі, Лагойскі, Слуцкі і Чэрвеньскі раёны.
Міністэрства з спасылкай на дадзеныя гідрамэтэаралягічнай службы папярэджвае, што «няўстойлівае надвор’е» ў Менскай вобласьці захаваецца да канца дня.