Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урачыстае шэсьце ў Вільні на дзень аднаўленьня незалежнасьці Літвы. ФОТАРЭПАРТАЖ

Роўна 33 гады таму 11 сакавіка 1990 года Вярхоўны савет Літоўскай рэспублікі прыняў «Акт аднаўленьня незалежнасьці». Тады Літва стала першай з саюзных рэспублік, якая абвясьціла незалежнасьць. У студзені 1991 году ўлады СССР накіравалі войскі ў Вільню, у выніку загінулі 14 чалавек. Празь некалькі месяцаў прэзыдэнт РСФСР Барыс Ельцын прызнаў незалежнасьць Літвы. Да канца году СССР разваліўся.

Цяпер 11 сакавіка ў Літве — адно з галоўных сьвятаў краіны. Сёньня ў Вільні праходзіць шмат імпрэзаў, у тым ліку — ўрачыстае шэсьце па праспэкце Гедыміна, ад будынку Сэйма да Катэдральнай плошчы. Як яно адбылося, глядзіце ў нашым фотарэпартажы


XS
SM
MD
LG