Абвяшчэньнем ляўрэата сёньня ў Вільні пачаўся штогадовы міжнародны паэтычны фэстываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова. Сёлета фэстываль праходзіць 10-12 лютага з удзелам паэтаў зь Беларусі і замежных краін. Фэстываль будзе ісьці на трох культурных пляцоўках; акрамя паэтычных чытаньняў, адбудуцца абвяшчэньне ляўрэата літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, прэзэнтацыі 100 кніг сэрыі «Паэты плянэты» і 10 новых беларускіх паэтычных зборнікаў.
Фотарэпартаж з паэтычнага фэстывалю «Вершы на асфальце»
1
Адкрыцьцё фэстывалю
2
Алег Мінкін, леташні ляўрэат прэміі Стральцова
3
Шосты ляўрэат прэміі Стральцова не прыехаў у Вільню, застаўся ў Беларусі. Яму яе ўручыць удава Стральцова Алена. Перамог сёлета паэт і перакладчык Юрась Пацюпа. Яго кніга мае назву «Рой».
4
Пісьменьнік Уладзімер Някляеў
5
Нарвэская паэтка Аіна Вілангер і беларуская паэтка Юлія Цімафеева
6
Старшыня Літоўскага саюза пісьменнікаў Біруце Янушкайце
7
Літоўскі паэт Уладас Бразюнас 
8
Паэт, перакладнік Андрэй Хадановіч
9
Кіраўніца Віленскага беларускага музэю імя Івана Луцкевіча Людвіка Кардзіс
10
Вядоўца, літаратар, гісторык мастацтва, культуроляг Сяргей Харэўскі
11
Паэт Міхась Скобла
12
Старшыня праўленьня Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменьнікаў Дзьмітры Плакс і старшыня Швэдзкага саюзу пісьменнікаў Грэта Ротбёль
13
Паэт Андрэй Хадановіч
14
Паэт Андрэй Сьцепанюк
15
Вядоўца, літаратар, гісторык мастацтва, культуроляг Сяргей Харэўскі
16
Паэтка Юлія Цімафеева