Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Роскосмос»: Палёт беларускай касманаўткі перанесьлі на паўгода праз праблемы на станцыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На станцыі няспраўная сыстэма ахаладжэньня.

Палёт беларускай касманаўткі перанесены на паўгода, паведаміў гендырэктар дзяржкарпарацыі касьмічнай дзейнасьці «Роскосмос» Юры Барысаў у інтэрвію «РИА Новости».

Паводле яго, гэта зьвязана з падаўжэньнем палёту экіпажа карабля «Саюз МС-22» зь няспраўнай сыстэмай ахаладжэньня.

Першапачаткова палёт беларускай касманаўткі заплянавалі на сакавік 2023-га. Пасьля заявілі, што праз узьніклую няштатную сытуацыю яго могуць перанесьці на восень.

Шэсьць прэтэндэнтак на палёт у космас ад Беларусі прайшлі мэдкамісію — спачатку на радзіме, а затым у Расеі. Усіх іх прызналі прыдатнымі да палёту на Міжнародную касьмічную станцыю.

Адбор праходзяць дзьве бортправадніцы нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» Марына Васілеўская і Вікторыя Фідрус, судовы экспэрт Дар’я Міхнюк, акушэр-гінеколяг Вольга Герасімава, дзіцячы хірург Анастасія Лянкова і малодшы навуковы супрацоўнік Інстытуту фізыка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Вольга Махнюк.

Па дадзеных «Роскосмоса», у 2001–2021 гадах расейскія караблі даставілі на МКС 15 непрафэсійных касманаўтаў, якія прайшлі падрыхтоўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG