Колькасьць ахвяраў землятрусу на паўднёвым усходзе Турэччыны і на поўначы Сырыі вырасла да 15 тысяч, пацярпелі каля 23 мільёнаў чалавек, больш за 30 тысяч атрымалі раненьні. Выратавальная апэрацыя працягваецца. Пры землятрусе было разбурана шмат будынкаў, у некаторых месцах дамы складаліся цэлымі раёнамі амаль упоравень зь зямлёю. Пацярпелі пры гэтым і старажытныя помнікі. Некаторыя зь іх унесеныя ў сусьветны сьпіс UNESCO.
Разбураныя помнікі са сьпісу UNESCO, зруйнаваныя гарады. Турэччына да і пасьля землятрусу. Фотапараўнаньне
ДА
ПАСЬЛЯ
1
Зруйнаваны землятрусам адзін з раёнаў гораду Ісьляхіе ў Турэччыне.
ДА
ПАСЬЛЯ
2
Пацярпелы ад землятрусу мінарэт мячэці і сьцены старажытнай цытадэлі (I стагодзьдзе нашай эры), унесенай у сусьветны сьпіс UNESCO, у горадзе Алепа, Сырыя
ДА
ПАСЬЛЯ
3
Мячэць ў горадзе Малат'я
ДА
ПАСЬЛЯ
4
Некалькі бастыёнаў старажытнай Газіянтэпскай фартэцыі, якая ўзьнікла яшчэ ў першым стагодьдзі да нашай эры, зруйнаваныя землятрусам. Таксама паведамляюць пра разбурэньне мячэці XVII стагодьдзя побач
ДА
ПАСЬЛЯ
5
Разбураны землятрусам шпіталь гораду Іскендэрун
ДА
ПАСЬЛЯ
6
Жылы дом у горадзе Малат'я
ДА
ПАСЬЛЯ
7
Адзін з раёнаў гораду Хатай