Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ніжагародзкай вобласьці Расеі пажар на НПЗ. Прычын не называюць


МНС Расеі. Ілюстрацыйнае фота
МНС Расеі. Ілюстрацыйнае фота

На адным з прадпрыемстваў кампаніі «Лукойл» у Ніжагародзкай вобласьці пацьвердзілі факт пажару.

Пракуратура Ніжагародзкай вобласьці Расеі пачала праверку па факце пажару на прамысловым прадпрыемстве ў Кстоўскім раёне Ніжагародзкай вобласьці.

«Папярэдне, сёньня, 7 лютага, у Кстоўскім раёне па адрасе Шасэ Цэнтральнае, 9 на нафтаперапрацоўчым заводзе адбыўся пажар», — цытуе расейскае агенцтва «Інтэрфакс» паведамленьне пракуратуры.

На адным з прадпрыемстваў «ЛУКОЙЛ» у Ніжагародзкай вобласьці агенцтву пацьвердзілі факт пажару.

У абласным упраўленьні Міністэрства надзвычайных сытуацый Расеі журналістам паведамілі, што «падразьдзяленьні выехалі ў прамысловую зону Кстова».

Гэта другі пажар на Ніжагародзкім НПЗ за апошні час. Першы адбыўся ў жніўні 2022 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG