Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Датэрмінова выйшаў на свабоду экс-кіраўнік «Прыёрбанку», якога асудзілі на 3,5 года калёніі


Сяргей Касьцючэнка
Сяргей Касьцючэнка

Былога банкіра судзілі за ўхіленьне ад выплаты падаткаў з сумы ў 1,5 мільёна рублёў.

На волю выйшаў экс-кіраўнік «Прыёрбанку» Сяргей Касьцючэнка, якому прысудзілі 3,5 года калёніі летам 2022 году, паведаміла «Наша Ніва».

29 ліпеня Менскі гарадзкі суд пакараў старшыню праўленьня «Прыёрбанку» Сяргея Касьцючэнку 3,5 года калёніі па артыкуле аб ухіленьні ад выплаты падаткаў (частка 1 і частка 2 артыкула 243 КК). Двух іншых абвінавачаных па справе пакаралі 3 гадамі калёніі. Таксама кожнага абавязалі выплаціць штраф у 3000 базавых велічыняў.

Фармальна пытаньні ў сілавікоў выклікала схема ашчаджэньня на падатках з дапамогай сыстэмы назапашвальнага страхаваньня «Прыёрлайф», якой карысталіся банкіры для вываду дывідэндаў бяз выплаты падаходнага падатку.

Як паведаміла прэсавая служба Вярхоўнага суду, абвінавачаныя з 1 сьнежня 2007 году па 22 студзеня 2021 году «наўмысна занізілі падатковую базу» і ўхіліліся ад выплаты падаткаў на агульную суму 1 518 103,92 рубля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG