Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ чатырох беларусаў затрымалі за словы падтрымкі Ўкраіне ў чат-рулетцы


Юры Комар, выява з чат-рулеткі
Юры Комар, выява з чат-рулеткі

Магілёвец у чат-рулетцы сказаў ужо вядомаму прыхільніку Лукашэнкі і Пуціна, што Расея прайграе вайну, а пасьля гэтага ў Беларусі пачнецца рэвалюцыя. Неўзабаве студэнта затрымаў ГУБАЗіК.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманьне асьпіранта МДУ імя Куляшова Віталя Палавінскага, інфармуе «Вясна».

Студэнта ў чат-рулетцы справакаваў 41-гадовы Юры Комар — мужчына сам сказаў Палавінскаму «Жыве Беларусь!» і атрымаў у адказ «Жыве вечна!».

У відэа сілавікоў Віталь кажа, што затрыманы за тое, што казаў «дэструктыўныя лёзунгі ў падтрымку Ўкраіны», а таксама, што спрагназаваў паразу Расеі ў вайне і што пасьля гэтага ў Беларусі можа пачацца рэвалюцыя.

Віталь Палавінскі
Віталь Палавінскі

Гэта далёка ня першая правакацыя ў чат-рулетцы, пасьля якой затрымліваюць людзей і заводзяць на іх справы. Раней ГУБАЗіК затрымаў 18-гадовага студэнта Інстытутe бізнэсу БДУ Данілу Гомана — у чат-рулетцы ён сказаў, што яго прадзед паліў Хатынь. Данілу ў чат-рулетцы таксама справакаваў Юры Комар.

Таксама да сілавікоў праз чат-рулетку трапілі Вадзім Шафранскі і Віталь Лобач. Абодва мужчыны ў чат-рулетцы паразмаўлялі з Комарам, які тады назваўся ўкраінцам. Затрыманыя мужчыны выказалі падтрымку Ўкраіне і ўкраінцам, а таксама прагназавалі паразу Расеі ў вайне.

Вадзім Шафранскі і Віталь Лобач
Вадзім Шафранскі і Віталь Лобач

Пакуль няма інфармацыі, што менавіта пагражае ўсім затрыманым.

41-гадовы Комар прапісаны ў Мазыры, працуе дальнабойнікам. Як пісала «Наша ніва» на пачатку 2023 году, пасьля правакацый Комара затрымалі і пабілі ўжо 4 чалавек, на ўсіх завялі крымінальныя справы. Цяпер затрыманых стала яшчэ больш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG