Вольгу Высоцкую, былую адміністратарку тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі», пакаралі 12 гадамі калёніі і вялікім штрафам.
Сама Вольга за мяжой, таму судзілі яе завочна. Дзяўчына неаднаразова спрабавала зьвязацца з судом, каб ёй дазволілі прысутнічаць на судзе праз Скайп, і адвакатам, каб той проста пачуў пазыцыю сваёй падабароннай. Аднак яе просьбы былі праігнараваныя. Як праходзяць завочныя суды ў Беларусі, Вольга Высоцкая падрабязна расказала ў інтэрвію Свабодзе.